10 жніўня вядомая іранская праваабаронца і адвакатка, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі 2003-га году Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага, распачатай Міжнароднай Федэрацыяй за правы чалавека (FIDH).
Шырын Эбадзі стала першай сусветна вядомай асобай, што адгукнулася на заклік праваабарончых арганізацыяў падтрымаць Алеся Бяляцкага, які ў 2007-ым годзе таксама вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.