Уплывовы амэрыканскі сэнатар, былы кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Джон Маккейн запатрабаваў вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага ды іншых вязняў сумлення. Ён таксама заклікаў павялічыць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

«Апошняя выхадка рэжыму Лукашэнкі — арышт праваабаронцы Алеся Бяляцкага — яшчэ адна прычына, чаму гэты рэжым заслугоўвае статусу міжнароднага ізгоя», — заявіў Джон Маккейн. Ён назваў непрымальным пераслед беларускімі ўладамі прыхільнікаў дэмакратыі ў гэтай краіне.

Джон Маккейн падкрэсліў, што ЗША і Еўропа «павінны захоўваць адзінства ў падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі, павялічваючы ціск на рэжым Лукашэнкі, у тым ліку і праз адмову ад надання міжнароднай фінансавай дапамогі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?