Адказ змясціўся ў некалькіх абзацах.

Святлана Завадская атрымала з Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС адказ на свой запыт. 6 ліпеня, за дзень да 11-й гадавіны знікнення журналіста Змітра Завадскага яна звярнулася ў міністэрства з запытам. У ім яна просіць адказаць на шэраг пытанняў, найперш пра тое, якія меры на дадзены момант прымацца для пошукаў яе мужа.

10 жніўня яна атрымала адказ за подпісам начальніка Галоўнага ўпраўлення Івана Падгурскага. Адказ змясціўся ў некалькіх абзацах. У ім, у прыватнасці гаворыцца, што на дадзены момант высветліць месцазнаходжанне Змітра Завадскага не ўяўляецца магчымым. Але пошукі працягваюцца, запэўнілі Святлану Завадскую напрыканцы ліста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?