Гэта «Нафтан», «Гродна Азот», «Белшына» і «Гродна Хімвалакно».

Міністэрства фінансаў ЗША прыняло рашэнне замарозіць актывы гэтых прадпрыемстваў, калі іх знойдуць у межах амерыканскай юрысдыкцыі. Амерыканскім юрыдычным і фізічным асобам забаронена мець фінансавыя зносіны з дадзенымі кампаніямі.

Амерыканцы мяркуюць, што гэтыя кампаніі забяспечваюць фінансавае заплечча лукашэнкаўцаў.

Першыя эканамічныя санкцыі супраць канцэрна «Белнафтахім» Штаты ўвялі ў лістападзе 2007 года. Гэта было звязана з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

З верасня 2008 года па люты 2011 года санкцыі ў дачыненні да кампаній «Лакафарба» і «Полацк-Шкловалакно» былі прыпыненыя. Але 31 студзеня 2011 года ЗША зноў гэтыя санкцыі ўвялі. Гэта стала рэакцыяй на рэпрэсіі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?