«Змена ўлады, фактычна, не прадугледжана рэжымным заканадаўствам, а там, дзе засталіся фармальнасці (выбары прэзідэнта) праўная сутнасць заменена беззаконнем, фальсіфікацыяй і ўжываннем грубай сілы. Змяніць уладу законным шляхам немагчыма, бо такой магчымасці ў рамках дзеючага рэжымнага заканадаўства і яго прымянення — не існуе», — піша Зянон Пазняк у сваім новым артыкуле «Рыхтуемся да рэвалюцыі» на сайце «Беларуская салідарнасць».

Ён лічыць, што, зрабіўшы змену ўлады звыклым шляхам немагчымай, сістэма сама рыхтуе сабе пагібель: «Рэжым пакінуў грамадству, фактычна, толькі адзін рэальны шлях перамен — гэта народная рэвалюцыя і рэвалюцыйная ліквідацыя улады ўзурпатара», — піша кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

«Рэвалюцыя сталася ў нашым несвабодным грамадстве аб'ектыўнай неабходнасцю (і сітуацыя выспявае)», — робіць выснову ён.

«За свабоду змагаюцца і свабоду здабываюць тыя, хто хочуць свабоды, але не тыя, што хочуць есці. Ідэалы — паперадзе. Толькі тады магчымая перамога. Нашыя ідэалы — гэта ідэалы 25 Сакавіка і 25 Жніўня, і вольны чалавек, і вольная Беларусь», — піша Пазняк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?