Буйная аварыя адбылася на Куйбышаўскай чыгунцы. Практычна яна паралізавала рух цягнікоў ад Уфы да Чалябінска. Напярэдадні ўвечары там сутыкнуліся два таварнякі з вугалем.

Паводле папярэдняй версіі, у аднаго саставу адмовілі тармазы, ён урэзаўся ў хвост іншаму, які ішоў наперадзе. Два машыністы загінулі, больш за 70 вагонаў сышлі з рэек і перакуліліся. Разварочана больш за 200 метраў палатна. На дапамогу рамонтнікам ідуць чатыры аварыйна-аднаўленчыя саставы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?