У Беларусі ў ліпені зафіксаваны хоць і невялікі (на 1,6%), але прыток дэпазітаў насельніцтва ў валюце пасля змяншэння на працягу чатырох папярэдніх месяцаў.

У ліпені валютныя дэпазіты выраслі на $56 мільёнаў пасля зніжэння на $1,2 мільярда за сакавік-чэрвень 2011 года.
На 1 жніўня аб'ём валютных дэпазітаў фізасоб склаў $3,54 мільярда, што на 19,2% менш, чым на пачатак года.

Уклады ў нацыянальнай валюце на пачатак жніўня склалі 10,96 трыльёна рублёў, павялічыўшыся на 841,1 мільёна ў ліпені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?