Курс даляра на чорным рынку складае 7000—7900 рублёў

Літоўскія банкі, якія мяняюць беларускія рублі на замежную валюту, ад пятніцы рэзка паднялі курс абмена. Цяпер даляр можна купіць за 7900 рублёў, а здаць за 6700–7000 рублёў. Скачок склаў каля 500 рублёў.

Курс еўра тым часам падняўся да 11 000 рублёў. Здаць еўрапейскую валюту можна за 9900 рублёў.

Літоўскія банкі, якая працуюць з беларускім рублём, — Medicinos Bankas і Citadele.

На чорным рынку ў Мінску і на абменным сайце Prokopovi.ch даляр прадаюць за 7500–7700 рублёў, купляюць за 7000–7400.

Пакуль цяжка патлумачыць, чаму рубель так абваліўся на мінулым тыдні.

Пры курсе 7500 сярэдні заробак у Беларусі на сёння складае ўсяго 230 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?