Асуджаны да трох гадоў «хіміі» сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Павал Севярынец 11 жніўня прыбыў у вёску Куплін Пружанскага раёна для адбыцця пакарання.

«Спецкамендатура месціцца за некалькі кіламетраў ад Пружанаў у былым вайсковым гарадку.
Звычайная «хімія». Людзі, як людзі. Беларусы. Рэжым больш строгі, чым у Малым Сітне. Пад’ём а 6-й гадзіне, адбой а 22-й. Філіяў у спецкамендатуры няма, людзі працуюць у горадзе ці бліжэйшых вёсках: грузчыкамі, рознарабочымі», — паведаміў ён. Павал Севярынец таксама распавёў, што ў бліжэйшы час вырашыцца пытанне з яго працай. «Асноўную частку часу тых, хто не працуе, запрашаюць у актавую залу для прагляду тэлевізару.
Я планую напісаць заяву на наведванне царквы штонядзелю ў Пружанах.
Мабільная сувязь працуе з перабоямі, пішу лісты палітвязням», — адзначыў сустаршыня БХД.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?