12 жніўня экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу, які пасля падзей 19 снежня 2010 года быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі і зараз адбывае пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў Шклове, споўнілася 55 гадоў.

За дзень да юбілею, 11 жніўня, баранавіцкія грамадскія актывісты даслалі ў Шклоўскую калонію дзве віншавальных тэлеграмы, а пасля наведалі бацьку Міколы — 84-гадовага Віктара Статкевіча, які жыве на самоце ў нашым горадзе.

Як расказаў грамадскі актывіст Віктар Сырыца, Статкевіч-старэйшы прачытаў гасцям лісты ад сына і пачаставаў гарбатай з булкай, якую спёк сам.

Прыемнай неспадзяванкай для ўсіх у той дзень стаў тэлефонны званок са шклоўскай калоніі ад самога Мікалая Статкевіча.

«Ён перадаў прывітанне ўсім прысутным, а мы павіншавалі яго з надыходзячым Днём народзінаў, — кажа Віктар Сырыца. — 

Пра ўмовы знаходжання ў калоніі Мікола Статкевіч нічога не гаварыў, відаць, не хацеў, каб раней часу скончылася размова».

Па словах Статкевіча-старэйшага, гэта ўжо другое тэлефанаванне сына з калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?