Высокія чыноўнікі дадуць справаздачы, дзе будуць знаходзіцца на выходных, а іх падначаленыя ў гэтыя дні выйдуць на дзяжурства. Такі абавязак ускладаецца Пастановай № 1057 ад 6 жніўня 2011 года, прынятай Саветам Міністраў. Дзяжурства чыноўнікаў уводзіцца ў мэтах «павышэння эфектыўнасці працы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання» і «забеспячэння аператыўнага прыняцця кіраўнічых рашэнняў».

Дакумент прадугледжвае, што дзяжурства будзе весціся з 9.00 да 18.00 у выходныя і святочныя дні.
Пры гэтым у суботу яно будзе адбывацца на працоўным месцы, у нядзелю і святочныя дні — з дому. Ні службовы ўзровень дзяжурных, ні іх службовая кампетэнцыя не ўстаноўленыя.
Усе астатнія супрацоўнікі абавязаныя інфармаваць дзяжурных пра сваё месца знаходжання і тэлефон, па якім яны будуць дасяжныя ў выходныя.
А кіраўніцтва міністэрстваў будзе дубляваць звесткі пра свой адпачынак яшчэ і праз электронную пошту.

Каардынатар кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка лічыць, што рэформы, якія пачынаюцца зверху неэфектыўныя. Каб трэба даваць ініцыятыву насельніцтву, а не дадаткова кантраляваць чыноўнікаў. «Пра Міхаіла Мясніковіча заўсёды казалі — ён падніме заробак і навядзе парадак. Вось такі „парадак“ ён хоча навесці і ў міністэрствах, — мяркуе ён. — Але ні да чаго добрага гэта не прывядзе.

Такія захады ўлады — гэта агонія.
Беларусь ужо праходзіла такое. Калі развальвалася савецкая армія, таксама даходзіла да таго, што генералы спалі на працоўных месцах. І гэта нічым не дапамагло».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?