Самалёт «Белавія» здзейсніў вымушаную пасадку ў Сочы. Пра гэта паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю авіяперавозчыка Вольга Герасенка. Самалёт Боінг 737, які выконваў рэйс "Батумі-Мінск" 12 жніўня 2011 года ў 4.37 раніцы па мінскім часе здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Сочы.
Пры наборы самалётам вышыні прыборы ў кабіне пілотаў паказалі, што пасажырскі салон не герметызуецца.Экіпажам было прынята рашэнне пра змушанаую пасадку ў бліжэйшым аэрапорце. Прычыны высвятляюцца.
«Дзеянні экіпажа былі правільныя. Авіякампанія прыносіць свае прабачэнні і акажа ўсю неабходную дапамогу пасажырам, якія ляцелі рэйсам Батумі-Мінск», - пракаментаваў сітуацыю генеральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.
У Сочы накіраваны рэзервовы самалёт, які даставіў пасажыраў рэйса Батумі-Менск у Нацыянальны аэрапорт «Мінск».