Выступ у Віцебску, 1998 год. Што цікава, Мулявін склаў песню з кавалкаў двух розных вершаў Купалы. Прыпеў узяты з верша 1912 года, а асноўны тэкст — з ранняга верша 1906 года. Прычым у прыпеве слова «загон» Мулявін замяніў на слова «народ». Акрамя таго, у адным з выпадкаў Мулявін замест Купалавага «распетаю душой» (расспяванай) спявае «распятаю». Дадаў трохі Высоцкага ў Купалу. Ён сабе тое дазваляў, Мулявін.

Янка Купала, музыка Алега Моўчана

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Малюся я небу, зямлі і прастору.
Магутнаму Богу — Ўсясвету малюся.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.

Я буду маліцца да яснага сонейка:
Няшчасных зімой саграваць сірацін.
Прыветна, па збожных гуляючы гонейках
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

Малюся я небу, зямлі і прастору.
Магутнаму Богу — Ўсясвету малюся.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, над табой.

Малюся я небу, зямлі і прастору.
Магутнаму Богу — Ўсясвету малюся.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?