11.01.2007 / 20:29

TUT.BY загаварыў па-беларуску 12

З генэральным дырэктарам TUT.BY Кірылам Валошыным гутарыць карэспандэнт "НН".

Яшчэ адзін інтэрнэт‑партал беларусізуе сваю галоўную старонку. Беларускамоўны інтэфэйс зьявіўся ў найбуйнейшага і найпапулярнейшага айчыннага сайту TUT.BY.

Вось як тлумачыць гэтае новаўвядзеньне генэральны дырэктар TUT.BY Кірыла Валошын: «Ініцыятарам стварэньня беларускамоўнай вэрсіі галоўнай старонкі і пошукавай сыстэмы былі, канечне, нашы карыстальнікі. Менавіта яны выступілі з такой прапановай».

Яшчэ раней TUT.BY з уласнай ініцыятывы пераклаў на беларускую мову інтэрфэйс паштовай службы. Тады і было агучана абяцаньне перакласьці на беларускую мову і галоўную старонку парталу, хаця яна першапачаткова і не была прыдатнай для шматмоўя. «Цяпер зьявіліся тэхнічныя магчымасьці», – кажа Кірыла Валошын.

У найбліжэйшы час TUT.BY абяцае перакласьці на беларускую мову разьдзелы навінаў, а таксама самыя папулярныя старонкі.

Самі ж навіны пакуль збольшага будуць зьмяшчацца на расейскай мове, хоць пляны дубляжу навінаў на родную мову ў «тутбаеўцаў» таксама ёсьць. Некаторыя арыгінальныя навіны, нагадаем, зьяўляюцца па-беларуску.

Фота з сайту tutby.com

Зьміцер Панкавец

0
pan Brudas / Адказаць
11.01.2007 / 23:42
Малайцы! Хутка часу не хопіць усе цікавыя сайты праглядаць па-беларуску!
0
Спадар Мікола / Адказаць
12.01.2007 / 00:42
2 ТУТ.БАЙ: Малайцы ! 2 pan Brudas: яны ж толькі інтэрфэйс беларускі ўжываюць, навінаў на мове нешмат (у асноўным пердрук са "Звязды" 8-))
0
Radykal / Адказаць
12.01.2007 / 00:56
На naviny.by нават і таго няма.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру