Гэта класічны варыянт адной з найлепшых песень «Песняроў»:

А вось выкананне старога Мулявіна на канцэрце з нагоды 30-годдзя «Песняроў»:

А гэта ўжо пост-мулявінскія «Песняры», 2009 год, Палац Рэспублікі:

І канкурэнтны калектыў Барткевіча, 2006 год:

Максім Танк, музыка Уладзіміра Мулявіна

О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканне,
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханні.

Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.

Але і я упарты,
І, каб сваяго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.

На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцце —
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.

Сягоння не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых,
Ні ў час калі смяецца,
Спявае, або плача,

Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся ў змярканне.
Звіняць ёй завушніцы
Ўсё пра маё каханне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0