12.01.2007 / 00:13

Ніхто не жадаў саступаць 1

Беларуска‑расейскія перамовы ў Маскве ў Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця і гандлю доўжыліся амаль дзесяць гадзін. Увечары ў чацьвер адбылася сустрэча прэм'ераў. Яна доўжылася да першай ночы і не дала вынікаў. Перамовы будуць прадоўжаныя ў пятніцу.

Амаль дзесяць гадзін доўжыліся перамовы ў Маскве, у Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця і гандлю. Яны былі прысьвечаныя пытаньням узаемнага гандлю.

Беларускі бок прадстаўляў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. З расейскага боку браў удзел міністар Герман Грэф.

Беларуска‑расейскія перамовы ў Маскве ў Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця і гандлю доўжыліся амаль дзесяць гадзін. Увечары ў чацьвер адбылася сустрэча прэм'ераў. Яна доўжылася да першай ночы і не дала вынікаў. Перамовы будуць прадоўжаныя ў пятніцу.

Расейскія СМІ выказваюць здагадку, што ў пятніцу ў Маскву накіруецца сам Аляксандар Лукашэнка. У выпадку, калі перамовы скончацца посьпехам, вядома.

0
wint / Адказаць
12.01.2007 / 14:48
Вось, з'явiлася такая дурная думка. А навошта ляцець у Маскву Лукашэнцэ. Калiперамовы скончацца посьпехам, прэм'еры падпiшуць дакументы. А што будзе падпiсваць Лукашэнка? Няужо падпiсваць рашэньне аб рэферэндуме па Канстытуцыйнаму Акту i расейскаму рублю?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру