15.08.2011 / 11:12

Дзявяты памілаваны — «Навушнік» Хамічэнка 30

Яго адпусцілі з магілёўскай калоніі.

Як і меркавала «Наша Ніва», дзявятым памілаваным фігурантам крымінальнай справы па падзеях Плошчы стаў Уладзімір Хамічэнка. У калоніі № 19 каля Магілёва, дзе асуджаны адбываў пакаранне, заявілі, што Уладзімір Хамічэнка адбыў па месцы жыхарства ў сувязі з памілаваннем.

Нагадаем, астатнія восем астатніх памілаваных — Парфянкоў, Яроменак, Мацукевіч, Дрозд, Казакоў, Грыбкоў, Сакрэт, Квяткевіч.

У часе следства Хамічэнку многія блогеры называюць правакатарам. Ён выйшаў з турмы за два тыдні да Плошчы. Чалавек са спецыфічнай псіхікай і алкагалізмам, які ніколі не быў у апазіцыі, але апынуўся ў ліку тых, хто першымі пачаў ламаць дзверы Дома ўрада. Ён атрымаў у блогераў мянушку «Навушнік», бо часта падносіў да вуха рукаў — так, нібыта ў ім быў сродак сувязі. Многія лічылі, што гэтым чалавекам маніпулявалі спецслужбы.

0
RekankIsta / Адказаць
15.08.2011 / 11:31
Ну хто б сумняваўся?
0
Лягічны вывад / Адказаць
15.08.2011 / 11:32
Усё роўна праз пару месяцаў сядзе.
0
Антон / Адказаць
15.08.2011 / 11:39
журналисты, распросите его, если это возможно. надо послушать его историю
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру