Пакістан дазволіў кітайскім ваенным інжынерам сфатаграфаваць і ўзяць узоры амерыканскага верталёта, які ўпаў падчас аперацыі па ліквідацыі былога лідара «Аль-Каіды» Усамы бэн Ладэна,
піша Financial Times.

Як адзначае выданне, гэты ўчынак яшчэ больш пагоршыць адносіны дзвюх краін, якія сур’ёзна ўскладніліся пасля 2 траўня, калі ЗША праводзілі аперацыю, не паведаміўшы пра гэта пакістанскім уладам.

Кітайскім інжынерам было дазволена вывучыць абломкі, зрабіць фота і ўзяць пробы хваставой часткі верталёта, сканструяванага па тэхналогіі «стэлс», якая дазволіла верталёту застацца незаўважаным на радарах пакістанскай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Рада па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША, паводле дадзеных крыніцы, назвала сітуацыю «неспрыяльнай».

«Марскія коцікі» ВМФ ЗША, забойцы Бэн Ладэна, знішчылі абломкі верталёта на тэрыторыі дома тэрарыста, але зрабіць тое ж самае з хваставой часткай ім не ўдалося.

«Мы звярнуліся да Пакістана адразу ж пасля аперацыі з просьбай не дапускаць нікога да абломкаў верталёта», — сказала крыніца, блізкая да ЦРУ.

Кіраўнік войска Пакістана Ашфаку Каяні катэгарычна адмаўляе інфармацыю пра допуск кітайскіх ваенных да верталёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?