Праблема дэфіцыту мяса ў крамах Мінска будзе вырашаная, паведаміў сёння журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч,
перадае карэспандэнт БелТА.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што сёння раніцай на паседжанні аператыўнага камітэта разглядаліся пытанні, звязаныя з пастаўкамі мяса для Мінска. «Ёсць варыянты рашэння, яны не патрабуюць вялікіх выдаткаў», — сказаў Мясніковіч.

Паводле яго словаў, ніякіх падставаў для ажыятажнага попыту на мяса цяпер няма.

«Ніякіх падставаў для турботаў і ажыятажнага попыту на свініну і мяса птушкі зусім няма, — сказаў кіраўнік урада. — Рэсурсаў дастаткова».

Прэм’ер-міністр дадаў, што мясакамбінаты і гаспадаркі, вядома, сёння добра разумеюць, што прадаваць сваю прадукцыю на экспарт выгадна. «Аднак мы не павінныя забывацца на ўнутраны рынак», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?