Па выніках музычнага сезону 2010–2011 песня ўкраінскага гурта «Фіолет» прызнаная адной з найлепшых на найбольш папулярным музычным партале Беларусі «Тузін Гітоў».Пераможца конкурсу вызначаўся праз галасаванне і рэцэнзіі музычных крытыкаў. Песня «Месца пакуты» ўкраінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на партале цягам апошняга года.
Дзякуючы гэтаму песня «Фіолета» таксама ўвойдзе ў музычную складанку, якую выдасць кампанія «Вігма».
Адзначым, што ў конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі беларускамоўныя песні. Першае ж месца ў конкурсе атрымаў «Ляпіс Трубяцкой» з песняй «Грай».
Вакаліст «Фіолета» Сяргей Мартынюк, пасля таго як сталі вядомыя канчатковыя вынікі конкурсу, паведаміў, што найбліжэйшым часам песня будзе выдадзеная ў паўнавартасным
Нагадаем, што гурт «Фіолет» з песняй «Месца пакуты» стаў першым удзельнікам кампаніі «Украінская музыка для Беларусі», у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэставую тэматыку.
Ініцыятарам кампаніі выступіла грамадская арганізацыя Цэнтр «Супрацоўніцтва без межаў».
Паслухаць песню можна тут.