12.01.2007 / 15:51

61,7% наведнікаў tut.by жадаюць чытаць навіны па‑беларуску 1

Беларускі інтэрнэт‑партал праводзіць апытаньне сваёй аўдыторыі наконт мовы

Беларускі інтэрнэт‑партал праводзіць апытаньне сваёй аўдыторыі наконт мовы, на якой тая жадае чытаць навіны. На дадзены момант, 14:50 выключна беларускай мове аддае перавагу 25,68% наведнікаў tut.by, 36,05% чыталі б навіны на абедзьвюх мовах, 37,54% чытачоў парталу працягнуць чытаць навіны па‑расейску.

Ад пачатку году на партале пачаў дзейнічаць беларускамоўны інтэрфэйс. Адчыніць паштовую скрынку на роднай мове на tut.by можна ўжо колькі год.

Гутарку з Кірылам Валошыным “Чаму TUT.BY загаварыў па-беларуску чытайце па гэтай спасылцы.

СП

0
Radykal / Адказаць
13.01.2007 / 19:08
Ужо 69%. Дарэчы, 37% хочуць чытаць толькі па-беларуску. Лічбы, што цікава, досыць дакладна адпавядаюць вынікам апошняга перапісу. Аддайце мову нашу нам! Нашто схавалі-расхавалі?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру