З наступнага года Беларусь будзе атрымліваць расійскі газ танней, паабяцаў у панядзелак прэм’ер Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы з беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам, аднак крыніцы «Коммерсанта», блізкія да «Газпрома», паведамілі, што прадметныя перамовы з Беларуссю пра цану газу яшчэ нават не пачыналіся.

Паводле дадзеных «Коммерсанта», перамовы пачнуцца толькі ўвосень, прычым будуць весціся на ўмовах беларускага боку.

У дадзеным выпадку расійскія ўлады хутчэй за ўсё выкарыстоўваюць такія заявы ў якасці элемента ціску на Украіну, якая, у адрозненне ад Беларусі, прынцыпова не гатовая аддаваць Расіі кантроль над сваёй газатранспартнай сістэмай.

Зніжка на газ для Беларусі абумоўленая ўваходжаннем краіны ў мытны саюз з Расіяй, а таксама продажам «Газпрому» 50% «Белтрансгаза».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?