Кантрактная цана газу для Беларусі ў другім квартале 2011 года вырасла ў параўнанні з першым кварталам на 9,7% і склала 244,8 даляра за тысячу кубаметраў,паведамляе справаздача ААТ «Газпром».
У справаздачы «Газпрома» таксама паведамляецца, што ў другім квартале 2011 года разліковая дамоўная цана для Малдовы склала 316,71 даляра за тысячу кубаметраў супраць 288,71 даляра ў першым квартале. Разліковая дамоўная цана для краін Балтыі — 391,13 супраць 337,24 даляра ў першым квартале.