Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок!

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці Сектар» (Гродна) абвяшчае пятнаццаты набор удзельнікаў праекта «Школу маладога журналіста»!

«Школа маладога журналіста —15» — гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы — практыкуючых журналістаў з Гродна, Мінска, Варшавы.

За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, прымеш удзел у працы рэдакцыі мультымедыйнага інтэрнэт-выдання «Твой стыль».

З намі разам на працягу 8 месяцаў (кастрычнік-май) ты навучышся арыентавацца ў розных тэмах, асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада краіны, жыццё маладзёвых тусовак.

У ШМЖ —15 ты таксама навучышся рыхтаваць радыёперадачы, паспрабуеш сабе ў ролі відэааператара.

Праект «Школа маладога журналіста» (ШМЖ) існуе з 1997 г. За 14 год праз ШМЖ прайшло больш за 300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.

Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, радыё «Гродна», інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце «Школа маладога журналіста —15» запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 28 гадоў.

Запоўніць анкету-заяўку на ўдзел можна з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна.

Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць на блогу ШМЖ — shmzh.blogspot.com, па тэлефонах: (0152) 75-71-72; (029) 783-08-45 і па мэйлу: [email protected]
.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0