12.01.2007 / 16:12

Дай Божа ўсё ўмець, але ня ўсё рабіць 4

На прадпрыемствах амаль не засталося добрых токараў ці станочнікаў. Дакладныя працы выконваюць людзі перадпэнсійных гадоў. Піша Руслан Равяка.

Усеагульная адукацыя, якая засталася нам з савецкіх часоў і якую ўхваляе наша ўлада, не адпавядае патрэбам часу. Яна не дае сучасных, напраўду патрэбных ведаў, не прыстасоўвае маладзёна да сапраўдных умоваў жыцьця, ня вучыць працаваць. Нездарма моладзі, што прыходзіць на працу пасьля навучальных установаў, кажуць: «Забудзьцеся пра ўсё, чаму вас вучылі ў інстытуце (тэхнікуме/хабзе)».

Ужо цяпер на прадпрыемствах паўстае гэткая праблема, як недахоп сапраўдных спэцыялістаў. Сумленна працуюць толькі старыя кадры, што засталіся з савецкіх часоў. Моладзь, якую разьмяркоўваюць, адседжвае свае гадзіны, робячы толькі тое, што наказалі й паказалі. Самаадукацыяй ніхто ня хоча займацца. Старыя гуляюць падчас перапынкаў на абед у шахматы ці даміно, моладзь — па кутках дзяўбе кнопкі мабільных. Ды й падчас працы агінаецца, увільвае ад работы. Беручы, зрэшты, прыклад са старэйшых.

У Заходняй Беларусі з настальгіяй узгадваюць спэцыялістаў, што пачыналі працаваць яшчэ за панскай Польшчай. Як казаў адзін майстар, тым трэба было толькі паставіць задачу — ня трэба было тлумачыць, што і куды класьці ці як рэзаць. Здатныя былі на ўсялякую работу. Ня трэба было стаяць над душою ды кантраляваць, каб не лайдачылі.

Як распавёў мне галоўны мэханік аднаго з баранавіцкіх заводаў, на прадпрыемстве амаль не засталося добрых токараў ці фрэзэроўшчыкаў. Дакладныя працы выконваюць пэнсіянэры, людзі перадпэнсійных гадоў. Дарэчы, у горадзе паўстаў сапраўдны недахоп станочнікаў — добрыя кадры сыходзяць з заводаў, але на іншых яны не зьяўляюцца: ідуць на пэнсію ці зьяжджаюць у Расею (больш‑менш добрыя кадры застаюцца на невялікіх прыватных прадпрыемствах). А моладзь што — наробіць, як вароне на хвасьце панесьці.

Праз 10 — 15 год над Беларусьсю паўстане рэальная пагроза крызісу кваліфікаваных рабочых кадраў. Будзе шмат «дыплямаваных бараноў». А показкі пра дурную працавітасьць беларусаў адыдуць у нябыт.

Выратаваць становішча могуць толькі рынкавыя ўмовы гаспадараньня, беспрацоўе і прыватная ўласнасьць. Яны прывядуць да «эвалюцыйнага адбору» ды прымусяць супрацоўнікаў да шчырай працы й самаадукацыі.

Руслан Равяка, Баранавічы

0
Карцаў / Адказаць
12.01.2007 / 17:15
Насамрэч, старыя карчы -- што ў цэхах, што ў кабінэтах -- сапраўдны камень на шыі любога прадпрыемства альбо ўстановы. Не забываймася, што кадравую працу, працу з пэрсаналам, плянаваньне работы вядуць тыя ж цёткі/дзядзькі старэйшых пакаленьняў, таму праблема ня толькі ў дэфіцыце спэцыялістаў, а і ў іх падборы, расстаноўцы, матывацыі і стымуляваньні, то бок у мэнэджмэнце. Другая праблема -- тэхналёгіі. Сучасныя тэхналягічныя працэсы і абсталяваньне распрацоўваюцца з улікам каб, груба кажучы, нават малпа магла спраўна функцыянаваць на сваім месцы, а ня тое што нейкі дужа аўтарытэтны дзязя Вася ў сінім халаце ў акулярах і з штанген-цыркулем ставіў у залежнасьць ад сваіх запояў увесь цэх. Зноўку ж, праблема тэхналёгіяў зьвязаная з праблемаю мэнэджмэнту. Мне распавядалі як працуюць немцы на будоўлі. Зламілася тачка -- стала справа. І "нііб*т". І толькі дурныя беларусы (украінцы) пашуць за дваіх ды за паўцаны і не пытаюць дзе душ. Беспрацоўе -- гэта страшная зьява ва ўмовах, калі дапамога не перакрывае першасных патрэбаў. Кожны другі беспрацоўны тады ў патэнцыяле бандыт, прастытутка альбо бадзяга. Не разглядаецца беспрацоўе як лек ніякімі нават самымі прагрэсыўнымі ўрадамі. Рынак у нас пануе даўно, з моманту адмены артыкулу "Спэкуляцыя" ў КК. А ў прыватнай уласнасьці завод альбо ў ў дзяржаўнай, альбо там 23% акцый нігерыйцам належаць, наёмнага дырэктара, бухгальтара ці рабочага хваляваць ня мусіць. Яны могуць і ня ведаць гэтага зусім. Іх праца ад гэта ніяк не залежыць.
0
Равяка / Адказаць
14.01.2007 / 15:55
Так, але праблема ў тым, што над моладзьдзю (зрэшты ўжо і над 40-гадовымі дзядькамі ) трэба стаяць за сьпінаю і казаць, што рабіць! --Вазьмі такі ключ, адкруці, паспрабуй зрабіць гэдак, не атрымалася, а тады гэдак... Потым бярэшся сам і ўсё чароўным чынам атрымліваецца. І лепшых цяперака не знайсьці - старыя сыходзяць на пэнсыю. Моладзь агінаецца ад работы, хаваецца па закутках, сядзіць над мабільнікамі пазіраючы на "сэкс для бедных" (як самі кажуць) ці слухаючы музыку. За колькі гадоў ня сустракаў нікога з новапрыбышаў (маню зрэшты ёсьць адзін які гарыць за тэхнікай, соўгаецца за дзядамі і пазірае што і як нехта робіць), хто бы самастойна мог нешта зрабіць. Мамкіныя сынкі ў нейкім сэнсе. Калі старыя прыходзяць з нейкай праблемаю да цябе маючы некалькі рашэньняў і адстойваюць на іх думку лепшы (дарэчы самога так вучылі, калі пачынаў простым сьлесарам), дык моладзь проста жаліцца што нешта не атрымалася і чакае каманды. Але ж і не стары яшчэ... Падаецца, што сапраўдны рынак і пагроза беспрацоўя ўсё ж такі прымусіла б нашае пакленьне працаваць больш эфектыўна - выконваць тое, за што яму плоцяць грошы... Зрэшты як працуем так і жывем! Што ў галаве, тое і на стале.
0
Аляксандр / Адказаць
15.01.2007 / 13:25
А нет у молодых никакого стимула ни учиться, ни работать старательно. Ну закончу я университет с красным дипломом - ну и что, нет никаких гарантий, что потом смогу устроиться на хорошую работу, а мой однокурсник Вася дуб-дубом, а папа его пристроит в хорошее место, потом этот Вася еще мной и руководить будет. А на предприятии молодые - самые низкооплачиваемые работники, какой тут стимул, когда в корешок больно смотреть, а "старики" и получают в два раза больше и работают в два раза меньше, у старика подвязки, он может только видимость работы создавать, а ему в конце месяца еще и премию подкинут хорошую "за заслуги". А молодой месяц отпашет, получит копейки, а вместо премии от начальника матов послушает, после этого у любого руки опустятся
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру