На першай гульні плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў на сталічным стадыёне «Дынама» аншлагу не будзе. На раніцу 16 жніўня на матч БАТЭ — «Штурм» было прададзена 8 тысяч квіткоў. Пра гэта распавёў намеснік генеральнага дырэктара БАТЭ Віктар Хадасевіч:

«Засталося шмат квіткоў. Прададзена больш за 8 тысяч. Колькі будзе — прагназаваць цяжка. Вельмі шмат квіткоў набываецца ў апошні дзень. Цяпер стаіць чарга з самай раніцы. А колькі будзе ўсяго заўзятараў, пабачым на самой гульні».

Адміністратар турыстычнага агенцтва «АБФФ-Путешествие», якое таксама займаецца рэалізацыяй квіткоў на сённяшні матч, кажа, што яны прадалі 5,5 тысяч квіткоў са згаданых 8 тысяч. А ўвогуле на матчы чакаецца ад 10 да 12 тысяч балельшчыкаў.

А 11-й гадзіне раніцы ў аўторак ля касаў яшчэ стаялі людзі, некаторыя куплялі адразу па 15–20 квіткоў.

Нагадаем, матч паміж барысаўскім БАТЭ і аўстрыйскім «Штурмам» пачнецца сёння ў 21.45 на мінскім стадыёне «Дынама». Гэта першая сустрэча супернікаў — наступная адбудзецца праз тыдзень у Аўстрыі.

Для таго, каб другі раз за сваю гісторыю выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, барысаўчанам трэба перамагчы па суме двух матчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?