16.08.2011 / 14:26

Брытанцам хочуць прадаць «Вітаўт» 17

Брытанцы хочуць набыць 28 тралейбусаў для горада Лідса.

Прадстаўнікі транспартных кампаній Вялікабрытаніі наведалі ААТ «Белкамунмаш». Мэта візіту — вывучэнне трамвайнага і тралейбуснага руху ў Беларусі, а таксама азнаямленне з працэсам зборкі і вытворчасці тэхнікі.

Для прадстаўнікоў транспартных кампаній Вялікабрытаніі арганізавалі тэст-драйв адной з самых сучасных мадэляў прадпрыемства — 420-га тралейбуса, вядомага як «Вітаўт».

На працягу 40 гадоў у Вялікабрытаніі адсутнічаў тралейбусны рух, але цяпер вырашана змяніць транспартную інфраструктуру грамадскага транспарта. Ужо падрыхтаваны праект на закуп 28 тралейбусаў, які будзе рэалізаваны ў горадзе Лідс.

БелТА

0
Алёхна / Адказаць
16.08.2011 / 15:13
Назваць імем грунвальцкага пераможцы тралейбус - гэта вельмі па-бальшавісцку. Я б за такое да крымінальнай адказнасці прыцягваў. Дарэчы і піва таксама бздура. Сам Вітаўт ніколі не піў анічога спіртнога, пра гэта летапісы кажуць. Карацей, бздура бальшавісцкая гэта ўсё, пры ўладзе шарыкавы і швондзеры.
0
praleska / Адказаць
16.08.2011 / 15:14
Добрая навіна! Спадзяюся, што гэты праект толькі пачатак рэалізацыі партнерства супрацоўніцтва з Беларуссю. Зрабіце, калі ласка, "Вітаўты" супер якаснымі і на беларускай з ангельскай мовах. Прыеду ў Лідс пакатацца .
0
Aleś Jurkaviec 2 Алёхна / Адказаць
16.08.2011 / 15:29
Назваць імем грунвальцкага пераможцы тралейбус - гэта вельмі па-бальшавісцку. Я б за такое да крымінальнай адказнасці прыцягваў. Дарэчы і піва таксама бздура. Сам Вітаўт ніколі не піў анічога спіртнога, пра гэта летапісы кажуць. ____________ Ну, з півам я яшчэ магу зразумець Вашую логіку, хоць асабіста з Вамі і нязгодны. Але чаму тралейбусы называць імем грунвальдскіх пераможцаў нельга?
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру