12.01.2007 / 16:24

Салігорскія дэмсілы байкатуюць выбары

Прычына ў іх безальтэрнатыўнасьці.

Рэгіянальная рада Кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у Салігорску прыняла рашэньне байкатаваць выбары ў мясцовыя саветы. Галоўнымі прычынамі гэтага рашэньня стала безальтэрнатыўнасьць выбараў, нерэгістрацыя ніводнага з дэмакратычных кандыдатаў, пазбаўленьне мясцовых саветаў асноўных функцыяў самакіраваньня.

Прадстаўнікі кааліцыі распрацавалі праграму найбліжэйшай інфармацыйнай кампаніі з гэтае нагоды. У рамках гэтае кампаніі падрыхтаваны адмысловы зварот да жыхароў Салігорскага рэгіёну з заклікам байкатаваць выбары ў мясцовыя саветы.

СП

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру