16.08.2011 / 20:40

У Генпракуратуры Польшчы — адстаўкі за справу Бяляцкага 14

За выдачу звестак пра рахункі праваабаронцы згубілі пасады кіраўнік Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і яго намесніца.

Сёння на cпецыяльнай прэс-канферэнцыі генеральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмет заявіў, што шэраг супрацоўнікаў пракуратуры, вінаватых у перадачы дадзеных з банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага, панясуць адказнасць.

У сувязі з гэтым сёння падаў у адстаўку шэф Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Генпракуратуры Польшчы Кшыштаф Каршніцкі, а яго намесніца Анна Віснеўска будзе пазбаўленая пасады ад заўтрашняга дня.

“Па-чалавечы мне вельмі прыкра за тое, што здарылася, бо я заўжды імкнуся стаяць на варце правоў і свабодаў чалавека. Як пракурору мне вельмі непрыемна, што некаторыя супрацоўнікі пракуратуры не выконваюць маіх парадаў і загадаў. Задавальненне звароту беларускай пракуратуры, складзенага зусім не ў прававой форме, дзе не было пазначана віны чалавека (А.Бяляцкага), а таксама не было канкрэтна вызначанай справы – гэты жывы прыклад невыканання сваіх наўпростых абавязкаў супрацоўнікамі пракуратуры. Адстаўка – гэта не апошняя стадыя адказнасці”, – адзначыў генпракурор Польшчы.

За дзве гадзіны да пачатку прэсавай канферэнцыі перад будынкам Генпракуратуры ў Варшаве сабраліся беларусы, каб выказаць пратэст з нагоды існавання дамовы аб узаемнай прававой дапамозе паміж Польшчай і Беларуссю. Арганізатары акцыі перадалі зварот з патрабаваннем спыніць супрацоўніцтва з Беларуссю.

Руслан Шошын, Варшава

0
гарадеец / Адказаць
16.08.2011 / 22:02
усе больш паважаю Польшу
0
valkyrija / Адказаць
16.08.2011 / 22:49
Хоць прасоўваюцца да адказнасці
0
enforser / Адказаць
16.08.2011 / 23:23
переведут товаристчей в мид... счаз месячишко отдохнут, и начнут щемить восточное направление по мидовской линии:)))
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру