17.08.2011 / 00:28

Сарказі і Меркель прапануюць новы этап інтэграцыі ЕС 19

Яны хочуць уніфікаваць падатковую сістэму і ўвесці пасаду кіраўніка Зоны Еўра.

Яны хочуць уніфікаваць падатковую сістэму і ўвесці пасаду кіраўніка Зоны Еўра.

Францыя і Германія прапануюць стварыць урад еўразоны і прызначыць яго кіраўніком старшыню Еўрарады Хермана ван Ромпея.

Акрамя таго, Меркель і Сарказі заявілі, што збіраюцца зраўнаваць падаткі для французскіх і нямецкіх прадпрыемстваў з 2013 года.

Па заканчэнні сустрэчы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель у Елісейскім палацы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі паведаміў, што новы ўрад будзе прызначацца на тэрмін два з паловай гады. Ліст з гэтай прапановай Парыж і Берлін збіраюцца накіраваць Ван Ромпею ў сераду раніцай.

Меркель, у сваю чаргу, заявіла, што Францыя і Германія хочуць праводзіць пад старшынствам Ван Ромпея два разы на год саміты кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, рашэнні якіх былі б абавязковымі для яго ўдзельнікаў.

«Мы разумеем, што ўсё гэта доўгі працэс, што ўсё не адбудзецца за адзін дзень», — цытуе яе РІА «Навіны».

Акрамя таго, Францыя і Германія ў верасні прапануюць Еўрасаюзу ўсталяваць агульны падатак на фінансавыя аперацыі,

заявілі Сарказі і Меркель.

«Нямецкі і французскі міністры фінансаў з верасня прадставяць еўрапейскім інстанцыям агульную прапанову аб падатку на фінансавыя аперацыі», — сказаў Сарказі. Меркель адзначыла, што неабходнасць гэтага падатку — відавочная.

Еўракамісія павінная атрымаць больш магчымасцяў для ўмяшання ў эканамічную палітыку краіны-пазыканта. Пра гэта заявіла канцлер Меркель, удакладняе ІТАР-ТАСС.

«Мы папрасілі нашых міністраў фінансаў і эканомікі падрыхтаваць прапановы, якія будуць нам перададзеныя ў пачатку 2012 года на паседжанні французска-германскай рады міністраў, каб пачынаючы з 2013 у нас быў агульны падатак на прадпрыемствы ў тым, што датычыць яго падаткаабкладальнай базы і ставак для нямецкіх і французскіх прадпрыемстваў», — заявіў Сарказі.

Канцлер, у сваю чаргу, заявіла, што «гэта амбіцыйны праект, але толькі амбіцыі дазволяць нам дамагчыся жаданых вынікаў».

КаМ; РІА «Навіны», ІТАР-ТАСС

0
Inhvar / Адказаць
17.08.2011 / 00:33
Так i ў мытным зьвязе будзе,спачатку рамантычна-каўбасны перыяд,а потым "мiнiстэрства расейскiх грошаў"
0
читатель / Адказаць
17.08.2011 / 01:30
Пустая болтовня, не решающая проблем еврозоны. сейчас в самом выгодном положении оказались те, кто не входит в ЕС. По крайней мере не надо кормить страны переферийной зоны, греческих и португальских бездельников. Нейтралитет рулит.
0
Аксений Шкатулкин / Адказаць
17.08.2011 / 08:12
Все к этому и шло, евросоюз развивается,в доме не может быть 10 хозяев.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру