17 жніўня каардынатара "Эўрапейскай Беларусі" Зьмітра Бандарэнку загадана выпісаць з 5-й гарадзкой клінікі, дзе вязень быў праапэраваны і праходзіў курс рэабілітацыі.

"Дзіму ўжо рыхтуюць да выпіскі, а тое, што загадана яго выпісаць, мне пацьвердзілі лекары і ахоўнікі. Куды накіруюць, у камэру ці ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, — невядома. У любым выпадку пасьля гэтага хутка могуць адправіць у калёнію, хоць тут лекары кажуць, што яму яшчэ мінімум паўгода трэба рэабілітацыя", — паведаміла жонка вязьня Вольга Бандарэнка.

Напярэдадні Зьміцер Бандарэнка накіраваў начальніку Менскага ізалятара ліст з просьбай зьмяніць яму меру стрыманьня на мякчэйшую ў сувязі з тым, што ён ужо адбыў трэцюю частку пакараньня.

Зьміцер Бандарэнка быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за арганізацыю незаконных групавых дзеяньняў 19 сьнежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?