Знаходка археолагаў выстаўлена ў вестыбюлі Інстытута гісторыі НАН РБ. Яна загорнутая ў дзіравы поліэтыленавы мех.

 Знаходка захоўваецца ў вестыбюлі каля падваконня.

Знаходка захоўваецца ў вестыбюлі каля падваконня.

 Пад поліэтыленам збіраецца кандэнсат.

Пад поліэтыленам збіраецца кандэнсат.

 Праз дзіры ў цэлафане ў знаходку пранікаюць споры, пылок пакаёвых раслін.

Праз дзіры ў цэлафане ў знаходку пранікаюць споры, пылок пакаёвых раслін.

У НН прыйшоў ліст ад чытачкі, у якім яна расказвае пра тое, як захоўваецца знойдзены нядаўна на Расоншчыне драўляны ідал. Прыводзім ліст Ганны цалкам.

«Ва ўніверсітэце нас вучылі, што раскопкі без далейшай кансервацыі падобныя варварству. У СМІ ў тым ліку ў «Нашай Ніве» змешчана інфармацыя пра знаходку ўнікальнага артэфакта — драўлянай выявы ідала меркавана перыяду ранняга сярэднявечча, знойдзенага ў Расонском раёне ў рэчцы Дрысе. Знаходка выстаўлена ў вестыбюлі Інстытута гісторыі НАН РБ. Учора я вырашыла зайсці ў Інстытут гісторыі і ўбачыць ідала на свае вочы. Знаходка абгорнутая поліэтыленавай плёнкай, месцамі падранай, стаіць побач з падваконнем, застаўленым вазонамі. Пад уздзеяннем сонечных прамянёў, якія пранікаюць праз вакно, пад поліэтыленам утвараецца высокая тэмпература. А праз дзіры ў цэлафане ў знаходку пранікаюць споры, пылок пакаёвых раслін, бактэрыі. Не трэба быць вялікім спецыялістам, каб зразумець, што з улікам падвышанай тэмпературы і вільготнасці праз некалькі дзён уся знаходка будзе заражана і пачнецца працэс яе разбурэння. На мой погляд, неабходна самае тэрміновае ўмяшанне адмыслоўцаў для выратавання гэтага артэфакта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?