Адзенне з джынсавай тканіны не адпавядае дзелавому стылю, рэкамендаванаму для школьнікаў. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя Хахлова.

"Дзелавы стыль вопраткі не адменены. І ў 2011/2012 навучальным годзе Міністэрства адукацыі рэкамендуе навучэнцам 1-11-х класаў дзелавы стыль адзення", - сказала Зоя Хохлова.

Па яе словах ён дысцыплінуе, фарміруе ў дзяцей добры густ.

Пры гэтым начальнік упраўлення адукацыі адзначыла, што ў крамах Мінска бацькі могуць падабраць для дзіцяці патрэбны камплект адзення. "Бацькам не абавязкова купляць гарнітур. Гэта могуць быць, напрыклад для дзяўчынкі, пінжак і спадніца ці пінжак і штаны спакойных, някідкіх тонаў. Калі гэта клетка на спадніцы, то яна павінна быць не яркай", - растлумачыла Зоя Хахлова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?