17.08.2011 / 15:25

МЗС Чэхіі: Мы не здавалі беларускіх апазыцыянэраў 6

Міністэрства замежных справаў Чэхіі абвяргае чуткі.

Міністэрства замежных справаў Чэхіі абвяргае чуткі аб перадачы банкаўскай інфармацыі аб беларускіх апазыцыйных палітыках і грамадзкіх актывістах Беларусі.

Дырэктар эўрапейскага дэпартамэнту МЗС Чэхіі Яраслаў Курфюрст у эфіры чэскага радыё заявіў:

«Вядома, мы чулі гэтую інфармацыю і неадкладна пачалі праверку яе дакладнасьці.

Зьвязаўшыся з усімі магчымымі чэскімі дзяржаўнымі органамі (Міністэрствам юстыцыі і іншымі), мы ня выявілі ніводнага выпадку, каб Чэхія перадала якую-небудзь інфармацыю аб беларускай апазыцыі і іх банкаўскія рахункі беларускаму рэжыму».

Яраслаў Курфюрст дадаў, што лічыць падобныя запыты беларускага боку парушэньнем міжнародных дамоўленасьцяў, якія «створаныя для іншых мэтаў» і «яшчэ больш аддаляе рэжым Лукашэнкі ад цывілізаванага сьвету».

Раней кіраўнік Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш Дом» Вольга Карач паведамляла «Эўрарадыё», што беларускі бок пытаўся ў чэскіх калег аб рахунках арганізацыі. Крыніца ў Празе запэўніла, што на «Наш Дом» ніякай сур’ёзнай інфармацыі Беларусі не перадавалі.

0
Міхал / Адказаць
17.08.2011 / 15:34
Ніколі не сумняваўся і ня буду сумнявацца ў чэхах. Адзіная краіна якая сапраўды паважае нас. І ня варта слухаць розныя пасквілі з боку ляхаў і жмудзінаў.
0
Эх! / Адказаць
17.08.2011 / 15:39
Хочется верить, хоть кому-нибудь... Чтобы не разувериться в европейцах. А что значит "никакой серьезной информации"? Может, подождать комментарии от Беляцкого, после ознакомления с материалами выстругивающегося на него с помощью европейских правдорубов дела?
0
Чорт / Адказаць
17.08.2011 / 16:33
Не, Саша! За гэты рэванш ты мала паабяцаў Пеклу, таму я перапыняю тваю фартуну на Чэхіі. У якасці суцяшальнага прызу даю табе яшчэ адну спробу ная*ць Пуціна. Дзярзай, выхаванец ты наш!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру