17.08.2011 / 15:35

У новым навучальным годзе ў Мінску з'явяцца тры гімназіі 1

Яны створаны на базе школ №52, 158 і 166.

У новым навучальным годзе ў Мінску дадаткова

з'явяцца тры новыя гімназіі: на базе школ №№ 52, 158 і 166.
Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя Хахлова.

Паводле яе слоў, усяго ў Мінску 45 гімназій, у якіх вучацца 33 тысяч чалавек.

Гімназістам з'яўляецца прыкладна кожны пяты школьнік.
Гімназіі карыстаюцца попытам у бацькоў і аказваюць адукацыйныя паслугі на высокім узроўні, падкрэсліла Хахлова. 92% навучэнцаў гімназій маюць узровень рускай мовы, які можа быць ацэнены ў 7—10 балаў, такі ўзровень па матэматыцы маюць 78% навучэнцаў гімназій, па беларускай мове — 77%.

Сёлета на адно месца ў гімназіі прыпадала 1,6 заявы. Усяго было пададзена 5 тыс. заяў. Для параўнання: у 2010 годзе ў гімназіі было пададзена каля 4,5 тыс. заяў, у 2009-м — каля 4 тыс.

Хахлова паведаміла, што сталічныя гімназіі будуць яшчэ ажыццяўляць дадатковы набор навучэнцаў (пачынаючы з 6-га класа). Так, у 10-ы і 11-ы класы дадатковы набор на свабодныя месцы правядуць 38 гімназій. Выпускныя класы гімназій маюць чатыры кірункі: фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны, грамадазнаўчы і біялагічны.

Хахлова нагадала, што сёлета дзейнічаюць новыя правілы прыёму ў гімназіі.

Абітурыенты павінны здаваць рускую і беларускую мову і матэматыку, а залічэнне праходзіць па выніках ацэнак, атрыманых на ўступных іспытах, і гадавых ацэнак за 4-ы клас па прадметах, па якіх праводзіліся ўступныя іспыты.
Раней залічэнне ў гімназіі ажыццяўлялася толькі па трох ацэнках, атрыманых на ўступных іспытах.

БелаПАН

0
час на перападрыхтоўку / Адказаць
17.08.2011 / 23:09
Мэта адна: разбурэньне адукацыі. Хахлова не вялікі сьпецыяліст ад адукацыі - чэго ізволіце - але вось затурканасьць ды калхазонства, сымбалі службовага посьпеху.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру