17.08.2011 / 23:21

Кіраўніцтва БАТЭ адобрыла пераход Шытава ў маскоўскае «Дынама» 3

«З улікам страты гульцом матывацыі і адсутнасці ў яго жадання выступаць за нашу каманду».

«З улікам страты гульцом матывацыі і адсутнасці ў яго жадання выступаць за нашу каманду».

Кіраўніцтва барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ адобрыла пераход абаронцы Ігара Шытава ў маскоўскае «Дынама». «Гэты крок быў зроблены з улікам страты гульцом матывацыі і адсутнасці ў яго жадання выступаць за нашу каманду», — гаворыцца ў апублікаваным 17 жніўні паведамленні барысаўскага клуба. — Кіраўніцтва ФК БАТЭ вымушана было прыняць рашэнне Ігара. Тым не менш мы дзякуем футбалісту за яго ўклад у поспехі клуба і жадаем яму далейшых поспехаў у кар’еры».

За два дні да гэтага, 15 жніўня, БАТЭ абверг паведамленні аб падпісанні кантракта паміж Шытавым і «Дынама» (Масква). «Да заканчэння паядынкаў раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў казаць пра які-небудзь пераход няма ніякіх падстаў. Заклікаем нашых заўзятараў не звяртаць увагу на падобныя чуткі і засяродзіцца на падрыхтоўцы да заўтрашняга матчу з «Штурмам», каб аказаць камандзе максімальную падтрымку», — гаварылася ў паведамленні. Адначасова БАТЭ інфармаваў, што Шытаў не зможа прыняць удзел у першым матчы раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў супраць «Штурму», з-за траўмы. «Але клубныя лекары робяць усё магчымае, каб адзін з нашых вядучых футбалістаў згуляў у суботнім матчы з ФК «Гомель» і сустрэчы щ адказ з «Штурмам», — адзначалася ў рэлізе.

16 жніўня 16 галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка заявіў на прэс-канферэнцыі пасля гульні з аўстрыйцамі (1:1), што ў сустрэчы ў адказ Шытаў, магчыма, выйдзе на поле.

Маскоўскае «Дынама» займае трэцяе месца ў прэм'ер-лізе чэмпіянату Расіі.

0
Павал / Адказаць
18.08.2011 / 09:38
Зачым было лухцiць у прэс-рэлiзе?не упрыгожвае гэта батонау,трэ выходзiць уЛЧ,iнакш лу высмакчыць усе грошы з клюба,цiкава як iдзе будаунiцтва стадыена?
0
Аматар портэра / Адказаць
18.08.2011 / 11:10
Капскi казау, што стадыён адкрыецца у 2013г. А абвяржэннi наконт набыцця Шытава Маскоускiм Дынама– гэта пiяр.
0
Valacuga / Адказаць
19.08.2011 / 16:03
Geta ne PR! Kiraunictva BATE hocha pryhavac` pachatak ucekau gulcou z kamandy. Bo Kapski vidac` nadakuchyu uzo usim tam.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру