У Кіеве на VII Міжнародным кніжным кірмашы выдаўніцтва «Яраславаў Вал» прэзэнтавала кнігу Уладзімера Някляева «Вечны вецер». Пераклад на украінскую мову зрабілі вядомыя ўкраінскія паэты Паўло Вольвач, Васіль Герасімюк і Тарас Фядзюк. У кнігу ўвайшлі абраныя вершы Уладзімера Някляева, а таксама паэма «Індыя».

На прэзэнтацыі, перад поўнай заляй, вершы Уладзімера Пракопавіча чыталі ўкраінскія акторы, літаратары, дзеячы культуры, палітыкі. З беларускага боку выступілі грамадскія дзеячы Вячаслаў Сіўчык і Юрась Карэтнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?