Ля берагоў Японіі адбыўся магутны землятрус.

Як паведамляе мясцовае тэлебачанне, па папярэдніх дадзеных, магнітуда штуршкоў склала 6,8 бала.

Тым часам Геалагічная служба ЗША змясціла на сваім сайце дадзеныя пра землятрус ля ўсходняга ўзбярэжжа Хансю — цэнтральнай выспы Японскага архіпелага. Яго магутнасць, па ацэнках службы, склала 6,5 бала. Штуршкі былі зафіксаваны, а 08:36 па мінскім часе.

У краіне абвешчана папярэджанне пра цунамі. Мяркуецца, што

вышыня хвалі можа скласці больш за паўметра.

Аператар аварыйнай АЭС «Фукусіма-1» паведамляе, што на сітуацыю на станцыі штуршкі не паўплывалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?