Сёння ў Лідзе пройдзе суд над карэспандэнтам тэлеканала «Белсат» Сяргеем Карпенкам.

Журналіста абвінавачваюць адразу па двух артыкулах адміністратыўнага кодэксу.
«Дробнае хуліганства», нібы за лаянку матам і «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» пры затрыманні на плошчы Леніна пад час акцыі маўклівага пратэсту 22 чэрвеня.

Па словах Сяргея, яго адразу запрасілі на размову, але пасля адмовы размаўляць з міліцыянтамі супраць яго была выкарыстана грубая фізічная сіла. У выніку журналісту рассеклі галаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?