На беларуска-літоўскай мяжы сабралася амаль 2000 фур
1500 з іх не могуць выехаць з Беларусі.
Сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы застаецца напружанай. Рэканструкцыя памежнага пераходу «Каменны Лог — Меднікі» прывяла да шалёных чэргаў на суседніх пераходах. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 14.00 у Катлоўцы, Беняконях і Прывалцы сабралася амаль 2000 фур. 1750 з іх не могуць выехаць з Беларусі.
Самы праблемны пераход — Катлоўка, дзе стаяць 1000 фур з боку Беларусі і яшчэ 400 з боку Літвы.
Чарга з легкавікоў патроху расце. Зараз яна складае ў Катлоўцы трохі больш за 50 аўтамабіляў. Удакладнім, што
лічбы памежнікаў не заўжды адпавядаюць рэчаіснасці, і насамрэч чэргі звычайна большыя.
ЯМ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ