19.08.2011 / 12:57

Памёр Мікола Сташкевіч — былы дырэктар Інстытута гісторыі 24

Учора пасля працяглай хваробы на 73-м годзе жыцця памёр былы дырэктар Інстытута гісторыі Мікола Сташкевіч. Час развітання і пахавання пакуль што ўдакладняецца.

Мікола Сцяпанавіч Сташкевіч нарадзіўся 23 жніўня 1938 ў вёсцы Мокрае Быхаўскага раёну. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1994).

У 1992—1999 гадах ён быў вядучым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага цэнтру дакументацыі і рэтраінфармацыі, загадчыкам кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы БДУ. У 1999—2005 гг. выконваў абавязкі дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук.

NN.by

0
Уладзімір Ляхоўскі / Адказаць
19.08.2011 / 13:59
Сумна сустрэў гэтую навіну. З Мікалаем Сташкевічам мы пазнаёміліся яшсэ ў 1993 годзе - у выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя". Укладалі разам карту да яго артыкула да "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі". Спытаўся ў мяне: "Адкуль родам бацька?" - З Уздзеншчыны. - Гм., з каталікоў, але ўсходік". Мяне здзівіла гэты тэст на палітпрыгоднасць (на "усходнікаў" і "заходнікаў"). Неважна, што ты з сябе ўяўляеш, галоўнае, каб ты быў "усходнікам". Потым працаваў пад яго кіраўніцтвам у Інстытуце гісторыі. Я доўгі час лічыўся малодшым навуковым супрацоўнікам. Даць мне навуковага супрацоўніка рэкамендаваў менавіта ён (публічна яго тады падтрымаў Міхаіл Спірыдонаў, чалавек з іншага зусім аддзелу). За 10 год маёй працы ў Інстытуце гісторыі мне прафінансавалі камандзіроўку ў Вільню толькі адзін раз. Я папрасіў М.Сташкевіча і ён дазволіў.Ён не любіш "нацдэмаў" і "калабарантаў". Але праяўляў дастаткова цярпімасці і талерантнасці да "дысідэнтаў" - не крычаў і не грумкаў кулаком - "Звольню!". Нікога не звольніў па ідэалагічных прычынах. Хоць на яго і давілі - моцна давілі (гісторыя з Нінай Стужынскай - асобная гісторыя, якая не мае палітычнай падкладкі). Супярэчлівасці ў яго жыцці хапала, але не мне яго судзіць. Успамінаецца толькі добрае. Спакой яго душы...
0
знікла / Адказаць
19.08.2011 / 15:37
Цікава, толькі некалькі дзён таму быў на БЕЛТА яго артыкул пра Абэцэдарскага і яго непрызнанасць пасля развалу СССР, калі той ужо памёр. А цяпер вось і сам ён...
0
назіральнік / Адказаць
19.08.2011 / 15:47
А што добрае вам успамінаецца? Успомніце ягоныя працы апошняга часу - пра ранейшыя і не кажу. Успомніце пра ідэалагічны падручнік, дзе менавіта ён выводзіць там асноўныя трэлі і брэша, брэша, брэша. А як ён сабачыўся з сапраўднымі гісторыкамі, побач з якімі ён як быў, так і застаўся прыставанцам зьменлівых рэжымаў, падуладным псеўдагісторыкам і камунячым навозам. І гэтая слава застанецца з ім да скону вякоў. Ён ад яе не адмыецца. І ў час пахаваньня - таксама. А то тут зноў пачнуць: пра нябожчыка нельга, або ніяк - або добра. Быццам бы нябожчык - гэта нейкая прафесія...
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру