Спартыўна-забаўляльны праект «Матч зорак: Расія — Беларусь — 100 гадоў беларускага футбола», які планавалася рэалізаваць 20 жніўня на мінскім стадыёне «Дынама», перанесены на 9 верасня.

Як адзначаюць арганізатары, з пачатку 2011 года для беларускіх прыхільнікаў футбола рыхтаваўся арыгінальны падарунак — «першае ў Беларусі футбольна-канцэртнае шоу» з удзелам каманд зорак футбола і эстрады Беларусі і Расіі. Аўтарам і кіраўніком праекта з’яўляецца капітан зборнай зорак Беларусі, шматразовы чэмпіён СССР і СНД па кікбоксінгу Альберт Скараход. Раней паведамлялася, што

ў складзе беларускай зборнай выступяць Саша Нема, Анатоль Длускі, Сяргей Мінскі, Іван Міхайлаў. Расійскай — Віктар Зінчук, П’ер Нарцыс, Улад Тапалаў, Сяргей Мінаеў, Сяргей Крылоў.

На экстраннай прэс-канферэнцыі 19 жніўня ў Мінску PR-дырэктар праекта Эла Матвеева паведаміла, што матч

пераносіцца «з-за абсалютна аб’ектыўных прычын, звязаных з самаадчуваннем гульцоў расійскай зборнай» і «немагчымасцю якаснай замены складу расійскай каманды». Хто канкрэтна з расійскіх гульцоў не зможа ўдзельнічаць у матчы, арганізатары не здолелі сказаць.

Арганізатар праекта ТАА «Росканцэрт», паводле слоў Мацвеевай, узяў на сябе ўсю адказнасць за перанос мерапрыемства і гатовы панесці дадатковыя расходы. «Гэта было сур’ёзнае, узважанае рашэнне, — адзначыла PR-дырэктар. — Мы ведаем, наколькі любяць футбол у Беларусі, і ўдзячныя беларускім прыхільнікам. Мы разумелі, што мы не маем права падмануць іх чаканні. Мы паважаем іх права сустрэцца з іх кумірамі і ўбачыць якаснае шоу, якое мы для іх рыхтавалі».

Варта адзначыць, што

перанос мерапрыемства — ужо другі. Першапачаткова шоу павінна было адбыцца 30 ліпеня.
Першы перанос арганізатары звязалі з тым, што аб’яўленая першапачаткова дата супадала з перыядам адпачынкаў. Акрамя таго, адзначыла Мацвеева, арганізатары запрашалі наведаць матч дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна, ішлі рабочыя перамовы з пастаяннай камісіяй, падчас якіх «было выказана пажаданне перанесці матч на 20 жніўня».

«Гэты перанос — канчатковы і беззваротны, — запэўніла PR-дырэктар праекта. — Расійскі бок да 1 верасня павінен назваць другі склад сваёй каманды».

Мацвеева падкрэсліла, што ўсе прададзеныя білеты сапраўдныя без абмену.

Паводле яе слоў, арганізатары падрыхтавалі 25 тыс. білетаў, з іх больш за 5 тыс. перададзены на дабрачыннасць — для распаўсюджвання сярод дзяцей са шматдзетных сем’яў, праблемных падлеткаў, у школах-інтэрнатах.
Ужо прададзена прыкладна 50% білетаў. Вялікую колькасць білетаў замовілі фанаты з Расіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?