На польска-ўкраінскай мяжы затрыманы беларускі палітуцякач Зміцер Піменаў
Нагадаем, што Піменаў быў вымушаны ўцячы з Беларусі некалькі гадоў таму. У Беларусі на яго пачалі крымінальную справу:
віцябляніна падазравалі ў тым, што з яго дапамогай у Віцебску быў скрадзены бюст Суворава.Беларускія праваахоўнікі ў 2008 годзе падалі на Піменава запыт у Інтэрпол: яго абвінавацілі ў хуліганстве і вандалізме. Як казаў сам Піменаў у каментарах СМІ, яго пра гэта папярэдзілі французскія праваахоўнікі, якія разумелі, што справа мае палітычны характар.
Піменаву, аднак, не пагражаў арышт, пакуль ён знаходзіўся на тэрыторыі Бельгіі.
У эміграцыі Піменаў не спыняў актыўнага грамадскага жыцця і неаднаразова ладзіў акцыі каля Еўрапарламенту, звяртаючы ўвагу на беларускія праблемы.