Штогод гарадскія ўлады Мінска анансуюць гучныя будаўніцтвы гандлёва-забаўляльных цэнтраў і офісных высотак. Калі б хоць частка з іх была рэалізаваная, сталіцу Беларусі было б не пазнаць. Шмат год будаўніцтва хмарачосаў стрымлівалася папяровымі абмежаваннямі. Доўгі час максімальна дазволеная вышыня пабудовы складала 75 метраў. Катэгарычна супраць высокіх будынкаў выступалі пажарныя — іначай яны не маглі гарантаваць бяспеку жыхарам дома.

У 2009 годзе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нарэшце пралабіравала прыняцце новых дакументаў, якія далі дарогу небасягам. Цяпер вышыня будынка не можа перавышаць 200 метраў, але жылыя дамы ўсё адно абмежаваныя. Ліміт для іх — 100 метраў.
Фактычна гэта каля 30 паверхаў.

Прайшло два гады «архітэктурнай свабоды», але ніводнага (!) здадзенага ў эксплуатацыю будынку вышынёй больш за 100 метраў так і не з’явілася, хоць праектаў было заяўлена не менш за дзясятак.

Большасць інвестараў «адвалілася» з простай прычыны — няма грошай.
Іншыя ж кормяць гарадскія ўлады абяцанкамі дагэтуль.

«Наша Ніва» робіць агляд тых праектаў, якія дайшлі хаця б да такога адказнага этапа будаўніцтва, як катлаван, ці хоць бы да ямы на месцы мяркаванай будоўлі. Што будуецца і, галоўнае, за чые грошы. Загадзя адзначым,

ніводнага з беларускіх бізнэсоўцаў ідэя хмарачоса пакуль не зацікавіла.

праект «Роял Плазы».

праект «Роял Плазы».

«Роял Плаза».

«Роял Плаза».

Комплекс «Ітэры» на Максіма Танка. Справа - «Ветразь».

Комплекс «Ітэры» на Максіма Танка. Справа - «Ветразь».

«Ветразь».

«Ветразь».

Адзін з праектаў «Мінск-Сіці».

Адзін з праектаў «Мінск-Сіці».

Першыя дамы «Мінск-Сіці».

Першыя дамы «Мінск-Сіці».

Першыя дамы «Мінск-Сіці».

Першыя дамы «Мінск-Сіці».

Праект «Маяк Мінска».

Праект «Маяк Мінска».

«Маяк Мінска» - да хайтэку яшчэ далёка.

«Маяк Мінска» - да хайтэку яшчэ далёка.

Праз будоўлю «Маяка» праглядаецца Нацыянальная бібліятэка.

Праз будоўлю «Маяка» праглядаецца Нацыянальная бібліятэка.

Праект «Голд-Сіці».

Праект «Голд-Сіці».

«Голд-Сіці» - будаўніцтва толькі пачынаецца.

«Голд-Сіці» - будаўніцтва толькі пачынаецца.

Праект «Персполіса».

Праект «Персполіса».

Праект «Сафіі».

Праект «Сафіі».

1. Royal Plaza (Роял Плаза). Інвестар — «Рубіроз Інтэрнэшнл» (Ліван). Вышыня — 130 метраў (30 паверхаў). Цяперашні стан — пабудавана 28 паверхаў.

Офісны будынак у пачатку праспекта Пераможцаў (на месцы савецкага кафэ «Рэчанька») абяцае стаць першым здадзеным у эксплуатацыю хмарачосам краіны. У тым, што ён будзе дабудаваны, сумневаў амаль што няма. Ні крызіс, ні дэфіцыт будаўнічых матэрыялаў не ўдарылі па 30-павярховіку. У верасні будзе скончана каробка, а ў 2012-м годзе кампаніі змогуць засяліцца ў выкупленыя офісы.

Шкляны цыліндр узводзіцца па праекце аднаго з набліжаных да мінскіх уладаў архітэктара — Барыса Школьнікава. Па сваёй запатрабаванасці і ўплывовасці з ім можа параўнацца толькі стваральнік Нацыянальнай бібліятэкі і сталічнага чыгуначнага вакзала Віктар Крамарэнка.

Вяртаючыся да Роял Плазы, адзначым, што ён будуецца за ліванскія грошы. «Рубіроз Інтэрнэшнл» ужо валодае некалькімі мінскімі бізнэс-цэнтрамі, напрыклад, «Еўропай» і «Рыгай». А квартал насупраць Палаца спорту неўзабаве можна будзе назваць ліванскім. Па суседству з Плазай на месцы студэнцкага інтэрнату вырасце яшчэ адзін бізнэс-цэнтр, які будзе належаць прадстаўнікам гэтай азіяцкай краіны.

2. «Ветразь». Інвестар — «Ітэра» (Расія). Вышыня — 132 метры (32 паверхі). Цяперашні стан — пабудавана 30 паверхаў.

Будынак, які першым перайшоў гістарычную для Беларусі стометровую вышыню, на некалькі месяцаў заглох. Прычына банальная — дэфіцыт цэменту. Тыдзень таму будаўнікі ўсё ж пачалі заліваць перадапошні, 31-і паверх.

Мяркуецца, што жылы дом на скрыжаванні вуліц Ціміразева, Максіма Танка, Клары Цэткін і Кальварыйскай будзе першай пабудовай у комплексе з трох-чатырох высотак. Першыя праекты, прапанаваныя забудоўшчыкам, шакавалі кансерватыўнае беларускае грамадства. Гмахі па 50–60 паверхаў абяцалі стаць архітэктурнай дамінантай усяго горада. Парадокс, але, праігнараваўшы пратэсты жыхароў суседніх дамоў, расіяне неўзабаве самі адракліся ад ранейшых планаў.

Пазіцыі «Ітэры» на беларускім рынку саслабелі, і ўжо ніхто не ў стане гарантаваць, што іх будаўніцтва не скончыцца на «Ветразі».

3. «Мінск-Сіці». Інвестар — «Ітэра» (Расія). Вышыня — невядома. Цяперашні стан — пабудаваныя некалькі «панэлек» на ўскрайку.

«Разынкай комплексу стане першы сапраўдны мінскі хмарачос — вежа ў 80 паверхаў», — пісала прэса ў 2008 годзе. «Мінск-Сіці» на месцы аэрапорта «Мінск-1» мусіў каштаваць $5 мільярдаў, але такіх грошай у «Ітэры» зараз няма. Лукашэнка не адмаўляецца ад паслугаў расіянаў, бо іншых інвестараў на гарызонце нябачна. Ёсць і іншая прычына — як ужо пісала «НН», «Ітэра» працягваць будаваць каля Драздоў прыватную рэзідэнцыю «Жылы комплекс «Усход».

Пакуль што «Мінск-сіці» ўсыхае нават на паперы. Хмарачосы на рэндэрах зменшыліся ўжо ўдвая, і становіцца зразумела, што да чэмпіяната свету па хакеі-2014 будаўнікам не паспець ужо ніяк.

…А тым часам самы гучны праект 2000-х гадоў пачаў вырастаць з ускраінаў. Зараз там узведзена пара-тройка10-15-павярховык «панэлек». Можа, менавіта яны застануцца немым помнікам эпохі будаўніцтва беларускіх Нью-Васюкоў.

4. «Маяк Мінска». Інвестар — «Зомекс Інвестмент» (Швейцарыя/псеўда-Вялікабрытанія). Вышыня — 80 паверхаў (280 метраў). Цяперашні стан — пабудаваныя некалькі жылых дамоў на ўскрайку.

Замах архітэктараў быў не меншым за «Мінск-Сіці» — офісная вежа на 80 паверхаў са шпілем, які дасягне 280 метраў. І ў дадатак восем 40-павярховых дамоў па суседству з Нацыянальнай бібліятэкай. Усё разам — на $4 мільярды інвестыцый. На выхадзе пакуль не атрымаўся пшык, але тэмпы рэалізацыя праекту, відавочна, адстаюць ад графіка. І калі будаўніцтва вядзецца — зараз уцяпляецца некалькі дзесяціпавярховікаў,-то гісторыя з забудоўшчыкам дагэтуль выглядае цьмянай.

Паводле інфармацыі дзяржаўных СМІ, брытанская кампанія «Зомекс Інвестмент» уваходзіць у склад холдынгу WorldWide Building group, назву якой можна адвольна перакласці як «Сусветная будаўнічая група». Вось толькі інтэрнэт нічога не мае ні пра першую, ні пра другога. Вядома толькі імя дырэктара (серб Аляксандр Стойкавіч) і старшыні назіральнай рады «Зомекса» (Рональд Куперсміт, усе ўзгадванні пра якога прыводзяць на англамоўную версію сайта БелТА). Колькі грошай у таямнічых брытанцаў, ніхто таксама не ведае, вось толькі будаўніцтва будзе весціся на крэдытныя грошы «БПС-банка».

5. «Футурыс»/«Голд Сіці». Інвестар — бізнэсоўца Вінсент Петрыла (Вялікабрытанія). Вышыня — 25 паверхаў (103 метры). Цяперашні стан — пабудаваныя два паверхі.

Гісторыя гэтага бізнэс-цэнтра з відам на Усходнія могілкі не проста цьмяная, а нават крымінальная. Яго сабраліся будаваць яшчэ ў 2008 годзе як першы беларускі хмарачос пад назвай «Голд-Сіці», а пачалі толькі зараз — як «Футурыс». Рэч у тым, што беларускія партнёры брытанскага бізнэсоўцы Вінсента Петрылы патрабавалі ад яго дадатковыя 3 мільёны еўра, нібыта для хабару чыноўнікам. У момант перадачы грошай яны былі затрыманыя, але будаўніцтва надоўга адклалася.

Такім чынам, некалькі месяцаў таму непадалёку ад станцыі метро «Барысаўскі тракт» была ўрачыста закладзеная капсула, якая азнаменавала пачатак супрацоўніцтва Петрылы і мінскіх уладаў. «Футурыс» — праект згаданага вышэй Віктара Крамарэнкі. У двух словах — шмат шкла і геаметрычная фігура зверху. У апісваным выпадку — залаты шар, які архітэктарам называецца «крыштальная сфера».

Петрыла выглядае ашчадным інвестарам, ён спадзяецца ўкласціся ўсяго ў 50 мільёнаў еўра.

Пералічаныя вышэй комплексы ўжо ўзводзяцца, у той ці іншай ступені. Некаторыя іншыя пакуль маюць толькі закладзеную капсулу ці ўвогуле сумную яму пасярод будоўлі.

6. Perspolis (ПерсПоліс). Інвестар — Semega (Іран). Вышыня — 39 паверхаў (160 метры). Цяперашні стан — працы не пачыналіся.

Праект холдынга па турызму і культурнай спадчыне Ірана Semega выдзяляецца гіганцкімі мусульманскімі ўзорамі на ўсю вышыню будынка. Сімвалічная капсула на месцы будаўніцтва пяцізоркавага гатэля была закладзеная на вуліцы Няміга ў красавіку 2011 года. Аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў $150 мільёнаў.

7. «Сафія». Інвестар — «Кравіра» (Сірыя). Вышыня — 50 паверхаў (150 метраў). Цяперашні стан — працы не пачыналіся.

Праект уключаны ў спіс хмарачосаў авансам. 50-павярховыбізнэс-цэнтр нібыта будзе наступным крокам сірыйскай «Кравіры» пасля 15-павярховага гандлёвага цэнтра і 30-павярховага гатэля. Усе яны могуць паўстаць на вуліцы Клары Цэткін, але пакуль што не пачалося будаўніцтва ніводнага з гэтых будынкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?