З 70 бацькоў Кастрычніцкага раёна Гродна, якія, паводле звестак аддзела адукацыі, жадалі вучыць дзяцей
Гімназія № 4 — 1 (вул. Рэпіна)
СШ№ 19 — 1 (Ласосна)
СШ№ 31 — 1 (Вішнявец)
СШ№ 33 — 1 (вул. Томіна, Славінскага)
СШ№ 34 — 2 (Вішнявец)
СШ№ 35 — 1 (Паўднёвы)
Паводле звестак аддзела адукацыі, базавай школай для адкрыцця беларускага класа ў Кастрычніцкім раёне плануецца зрабіць СШ № 34. Побач — СШ № 31 і недалёка СШ № 33, СШ № 35, дзе таксама ёсць заявы на вучобу дзетак у беларускім класе. Будзе выдатна, калі тыя, хто падаў заявы ў іншыя школы, падтрымаюць спробу стварэння беларускага класа і напішуць заяву ў беларускі клас СШ № 34. У мікрараёне «Вішнявец» і «Дзевятоўка " для маленькіх дзетак з бацькамі плануецца пусціць аўтобус «Бацькоўскі маршрут» па звычайных цэнах. Адкрыццё гэтых «бацькоўскіх маршрутаў» плануецца адкрыць 29 жніўня.
Таварыства беларускай мовы просіць бацькоў паінфармаваць аб усіх магчымых зменах пры напісанні новых заяў.
У Ленінскім раёне пасля змяншэння колькасці пададзеных заяў у СШ № 32 захаваць яе як базавую стане праблематычна. А як лічаць бацькі? Захаваць яе як базавую ці абраць іншую навучальную ўстанову з большай колькасцю заяў?
Затое ў другі беларускі клас гэтай школы з пачатку лета аб’яўлены дадатковы набор дзетак.
Паводле звестак гараддзела адукацыі, у першы беларускі клас (Ленінскі раён) на першае ліпеня пададзена 5 заяў. Гэта наступныя навучальныя ўстановы:
Гімназія № 6 -1 (вул. Дзяржынскага,111)
СШ№ 7 — 1 (вул. Камарова,15)
СШ№ 32 -3 (Ліможа,11)
Па неафіцыйных звестках ТБМ, яшчэ 3 заявы пададзены бацькамі ў ПШ № 1 на вуліцы Горкага.
Магчыма, гэтая прэстыжная пачатковая школа магла б стаць базавай?
Тэлефон сакратара школы № 32:
Завуч пачатковай школы № 32: МТС-
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта па адкрыцці беларускага класа:
Тэлефоны начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама:
Тэлефон Кастрычніцкага раённага аддзела адукацыі:
Тэлефон Ленінскага раённага аддзела адукацыі:
Тэлефоны гарадзенскага абласнога ГА «Таварыства беларускай мовы»: Вэлкам — 943 -