Але калі ва Усенародным сходзе 8 кастрычніка ўзяць удзел зможа кожны, то ў лукашэнкаўскім — дэлегаты.

Беларускія ўлады ў мінулыя выхадныя пачалі падрыхтоўку да правядзення лаяльнага да Лукашэнкі Усебеларускага з’езда патрыятычных сіл. Гэта павінна стаць адказам Усебеларускаму народнаму сходу, які рыхтуюць дэмакратычныя сілы.

З’езд рыхтуецца пад патранажам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея. Чыноўнікі на месцах ужо разаслалі кіраўнікам праўладных некамерцыйных грамадскіх арганізацый і палітычных партый цыркуляр, у якім прапануецца падпісацца пад «Пагадненнем аб стварэнні ініцыятыўнай групы».

У дакуменце гаворыцца, што падпісанты, «выказваючы гатоўнасць узяць на сябе адказнасць — за сябе, за сваю сям’ю, свой дом, свой горад, сваю краіну, усведамляючы адказнасць перад шматнацыянальным народам Рэспублікі Беларусь, прынялі рашэнне стварыць ініцыятыўную групу па падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага з’езда патрыятычных сіл».

У Мінску не хаваюць, што пачын уладаў стаў адказам на планы беларускіх дэмакратычных сілаў склікаць у кастрычніку Усебеларускі народны сход.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?