22 жніўня ў Мінску пачалася вакцынацыя супраць грыпу за кошт сродкаў грамадзян і арганізацый. Пра гэта БелаПАН паведаміла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская.

Паводле яе слоў, прышчэпкі можна зрабіць у сталічных паліклініках і ў Гарадскім цэнтры вакцынапрафілактыкі. Для вакцынацыі выкарыстоўваецца французская вакцына «Ваксігрып» (коштам да 60 тыс. рублёў) і расійская вакцына «Грыпол плюс» (да 40 тыс.).

Паводле слоў Глінскай, праз паўтара-два тыдні ва ўстановах аховы здароўя Мінска з’явіцца кітайская вакцына «Флюваксін». Для вакцынацыі на платнай аснове таксама ў хуткім часе будуць даступныя нямецкая вакцына «Флюарыкс» і нідэрландская «Інфлювак».

Паводле слоў спецыяліста, усяго за кошт асабістых сродкаў і сродкаў арганізацый у Мінску плануецца прышчапіць 140–150 тыс. чалавек.

Глінская таксама паведаміла, што бясплатную вакцынацыю супраць грыпу плануецца пачаць у верасні. Для яе будуць закупленыя дозы вакцын «Грыпол плюс» і «Флюваксін».

Спецыяліст рэкамендуе ўсім, хто жадае абараніцца ад грыпу, зрабіць прышчэпку ў канцы жніўня — кастрычніку. Хаця найбольш актыўным перыядам цыркуляцыі вірусаў звычайна з’яўляецца студзень-сакавік, не выключана заражэнне і восенню. Імунітэт пасля ўвядзення вакцыны фарміруецца на працягу двух тыдняў і захоўваецца 9 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?