Намесніца старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога Фронту» звярнулася да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча з патрабаваннем правесці праверку ў Горацкай калоніі № 9, дзе ўтрымліваецца лідар аб’яднання.

Зваротам дзяўчына хоча дамагчыся спынення ціску на яе нарачонага Змітра Дашкевіча з боку адміністрацыі калоніі. Адпаведны дакумент Наста адаслала ў панядзелак заказным лістом.

У звароце, паводле сайту «Маладога Фронту», дзяўчына звяртае ўвагу на парушэнне канстытуцыйных правоў зняволенага. У прыватнасці, адвакату ўжо тройчы адмовілі ў сустрэчы з лідэрам моладзевага руху без тлумачэнняў, а ад самаго Дашкевіча, акрамя аднаго ліста, навінаў няма. За такія парушэнні адміністрацыю Горацкай калоніі можна прыцягнуць да адказнасці паводле крымінальнага кодэксу.

У аўторак ці сераду адвакат збіраецца наведаць Змітра чарговы раз. Гэтым разам пра візыт адваката загадзя папярэдзілі Генпракуратуру і Упраўленне Дэпартаменту выканання пакарання Магілёўскай вобласці, а таксама адміністрацыю выпраўленчай калоніі ў Горках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?