23.08.2011 / 09:52

Усе пагадненні наконт будаўніцтва беларускай АЭС павінны быць падпісаны ў верасні 3

Адпаведнае даручэнне па выніках праведзенай 22 жніўня ў Сочы сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева было дадзена кіраўніку расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Сяргею Кірыенку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На сустрэчы абмяркоўвалася будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. «Па выніках размовы дадзены даручэнні кіраўніку расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі „Расатам“ Сяргею Кірыенку забяспечыць падпісанне ўсіх адпаведных пагадненняў па будаўніцтву і выдзяленню крэдытных рэсурсаў у верасні аналагічна схеме і умовам, прынятым расійскім бокам пры будаўніцтве АЭС у Калінінградскай вобласці», — праінфармавалі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Кіраўнікі таксама прадметна абмеркавалі шэраг іншых канкрэтных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

0
Шэры / Адказаць
23.08.2011 / 10:08
У верасні якога года? Спадзяюся, не раней за 2099.
0
мімаходзь / Адказаць
23.08.2011 / 10:44
Колькі ўжо давалася гэных паручэньняў, але грошаў няма, каб паручэньні выконваць. І ня будзе. Зараз з Лукой іграюць у тыя ж самыя цацкі, у якія ён 17 год іграў з рашкай...
0
Partyzan / Адказаць
23.08.2011 / 11:56
А вось i расейская бомба на падыходзе. Не хвалюйцеся, расейскiя ногi не доуга грызцi будзем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру