У сярэдзіне жніўня знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі быў пашыраны на 10 Гбіт/с.

Як паведамілі ў «Белтэлекаме», пашырэнне шлюза прайшло сумесна з кампаніяй «РетнНет» у расійскім кірунку. У выніку сумарны шлюз знешняга доступу складае 130 Гбіт/c, 100 Гбіт/с з якіх ідзе ў напрамку Расіі.

Пашырэнне знешняга інтэрнэт-канала найперш звязана з ростам попыту на падключэнне да інтэрнэту і, як вынік, павелічэннем ліку абанентаў.

Папярэдняе пашырэнне інтэрнэт-шлюза краіны адбылося ў маі 2011 года таксама ў кірунку Расіі з кампаніяй «РетнНет».

ЗАТ «РетнНет» прадстаўляе на тэрыторыі Расіі міжнародную магістральную тэлекамунікацыйную сетку RETN (Real Time Network). RETN аказвае паслугі перадачы даных, голасу і IP-трафіку паміж найбуйнейшымі тэлекамунікацыйнымі вузламі свету і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?